Вынікі конкурсу «Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю» у рамках I Нацыяльнага форуму «Музеі Беларусі», 2012 год
Пераможцы конкурсу
«Гран-пры» — Гомельскі палацава-паркавы ансамбль;
«Лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму» — Гомельскі палацава-паркавы ансамбль;
«Лепшы музей па арганiзацыi культурна-адукацыйнай дзейнасцi» — праект «Art-Vileyka» Вілейскага краязнаўчага музея;
«Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці ў справе патрыятычнага выхавання моладзі» — мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»;
«Лепшая публікацыя аб музейных прадметах» — выданне «Прадметы ўзбраення з гарадзішча Нікадзімава» Магілеўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава;
«Лепшае прадстаўленне музея ў сродках масавай iнфармацыi» — публікацыі ў СМІ Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;
«Лепшае музейнае выданне» — серыя кніг «Славутыя мастакі з Беларусі» Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;
«Лепшае навуковае праектаванне экспазiцыi» — навуковая канцэпцыя экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;
«Лепшае мастацкае праектаванне экспазіцыі» — архітэктурна-мастацкі праект асноўнай экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы;
«Лепшая арганізацыя выстаўкі з фондаў музея» — выстаўка «Прысвячэнне заснавальніку» (да 90-годдзя з дня заснавання музея і 120-годдзя з дня нараджэння яго стваральніка Юзафа Ядкоўскага) Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея;
«Лепшая арганізацыя міжнароднай выстаўкі» — выстаўка «Паланэзы на вяртанне» (з архіўных дакументаў М. Кл. Агінскага) Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў Вілянаўскім палацава-паркавым ансамблі;
«Лепшая партнёрская дзейнасць» — партнёрская дзейнасць Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь сумесна з Белзнешэканомбанкам і JapanTobaccoInternational;
«Лепшы музей па арганізацыі турыстычнага абслугоўвання» — праект «Запаведнай зямлі куток» Гомельскага палацава-паркавага ансамбля;
«Лепшая работа рэстаўратара» — рэстаўрацыя партрэта «Манах картэзіянец. Джон Х’ютан. XVII ст.», праведзеная Гродзенскім дзяржаўным музеем гісторыі рэлігіі;
«Лепшы рэгіянальны музей» — Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік;
«За вернасць прафесіі» — Кучар Зінаіда Лявонаўна, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры;
«Лепшы кіраўнік музея» — Пракапцоў Уладзімір Іванавіч, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Лаўрэаты конкурсу
«Лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму»:
- Праект музеяў Мінскай вобласці;
- Прадстаўленне на экспазіцыі форуму Веткаўскага музея народнай творчасці.
«Лепшы музей па арганiзацыi культурна-адукацыйнай дзейнасцi»:
- Арганізацыя культурна-адукацыйнай дзейнасці музея па вывучэнні і папулярызацыі беларускіх народных інструментаў Круглянскага гісторыка-краязнаўчага музея;
- Музейна-адукацыйная праграма «З крыніц народнай спадчыны» Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея;
- Культурна-адукацыйны праект «Музейныя казкі» Музея гісторыі Клеччыны;
- Праект «Інавацыйны віртуальны музей ХХІ стагоддзя» гісторыка-краязнаўчага музея Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея Дзяржынскага раёна.
«Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці ў справе патрыятычнага выхавання моладзі»:
- Культурна-адукацыйная дзейнасць Гомельскага абласнога музея ваеннай славы;
- Праект «Фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучняў праз вывучэнне культурнай спадчыны беларусаў сродкамі музейнай педагогікі» у музеі гімназіі № 25 Завадскога раёна г. Мінска;
- Арганізацыя культурна-адукацыйнай дзейнасці ў этнаграфічным музеі «Спадчына» гімназіі № 2 г. Пінска.
«Лепшая публікацыя аб музейных прадметах» — «Артэфакты з Замкавай гары са збораў віцебскіх музеяў» Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.
«Лепшае прадстаўленне музея ў сродках масавай iнфармацыi»:
- Узаемадзеянне Лідскага гісторыка-мастацкага музея са сродкамі масавай інфармацыі;
- Супрацоўніцтва Гомельскага палацава-паркавага ансамбля са сродкамі масавай інфармацыі.
«Лепшае музейнае выданне»:
- Выданне «Плакаты Великой Отечественной войны. Родина-мать зовет!» Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;
- Навукова-папулярнае выданне «Сэрцу мілая Айчына: вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці А.Міцкевіча» Гайбы М.П., дырэктара Дома-музея А.Міцкевіча ў Навагрудку;
- Фотаальбом «Рарытэты» Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
«Лепшае навуковае праектаванне экспазiцыi»:
- Навуковае праектаванне экспазіцыі Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея;
- Праект «Гісторыя Віцебскага народнага мастацкага вучылішча» Музея Марка Шагала і Музея «Цэнтр сучаснага мастацтва».
«Лепшае мастацкае праектаванне экспазіцыі» — «Мастацкае рашэнне Музея гісторыі Гарадніцы» Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
«Лепшая арганізацыя выстаўкі з фондаў музея»:
- Цыкл выставак з фондаў музея «Экспануецца ўпершыню» ў межах праекта «Наш музей — Максімаў дом» Літаратурнага музея Максіма Багдановіча;
- Выстаўка «Апякункі паэтычных нябёсаў» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры;
- Выстаўка «Вайна партызанская» з фондаў Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава;
- Выстаўка «Народная ікона Гомельшчыны» Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
«Лепшая арганізацыя міжнароднай выстаўкі»:
- Выстаўка «Іван Хруцкі ў дыялогу культур» Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;
- Праект «Арт-Жыжаль — традыцыі і сучаснасць» Бабруйскага мастацкага музея імя Г. Г. Паплаўскага;
- Выстаўка калекцыі гадзіннікаў XVIII — XX стст. «Бессменные свидетели времени» Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
«Лепшая партнёрская дзейнасць»:
- Праект «Раскажы мне сваё жыццё» Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея;
- Сумесныя сацыяльна-культурныя праекты з Дабрачынным саветам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа;
- Праект «Мастак і горад» Музея сучаснага выяўленчага мастацтва;
- Арганізацыя праектаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.
«Лепшы музей па арганізацыі турыстычнага абслугоўвання»:
- Крычаўскі гісторыка-краязнаўчы музей;
- Праект «Мосар — турыстычны куточак на карце Беларусі» Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея;
- «Лепшае захоўванне музейных прадметаў» — праект «Захоўванне калекцыі „Беларуская скульптура“» Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.