65 год Уладзіміру Мазго

5 сакавіка адзначае юбілей Уладзімір Мінавіч Мазго – беларускі паэт, намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Нёман", аўтар дзясяткаў кніг для дзяцей і дарослых. Многія вершы Уладзіміра Мазго сталі папулярнымі песнямі і ўвайшлі ў рэпертуары выканаўцаў беларускай эстрады.

Шчыра віншуем шаноўнага юбіляра, зычым доўгіх плённых і шчаслівых гадоў жыцця!

АБУДЖЭННЕ

Прачнуцца –
І здзівіцца дню,
І сонейку здзівіцца,
Нібы вось так
Упершыню
Нанова нарадзіцца,
Душой уласнаю адчуць
Сваю зямлю,
Край мілы
І не лапаткі развінуць, А складзеныя
Крылы…

Уладзімір Мазго

103