Юнаму пакаленню аб подзвігах продкаў

У красавіку 2024 г. у рамках праграмы «Мой старажытны горад» у Краязнаўчым музеі Полацка прайшла серыя заняткаў для навучэнцаў 4-х класаў школ горада па тэме «У абарону сваёй зямлі». Іх наведалі дзеці з ДУА «Базавая школа № 9 ім. А. С. Пушкіна г. Полацка», «Сярэдняя школа № 10 ім. У. М. Азіна г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка». Падчас заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з паняццем «вайна», падзеямі на полацкіх землях у перыяд барацьбы з заваёўнікамі, рознымі відамі зброі і рыштункаў X-XX стст., прадстаўленымі ў экспазіцыі музея.

Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікалі экспанаты, звязаныя з барацьбой палачан з напалеонаўскімі войскамі ў 1812 г., а таксама з падзеямі Першай сусветнай вайны. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы з навуковым супрацоўнікам і ахвотна дэманстравалі яму ўжо набытыя веды па дадзенай тэме. У канцы заняткаў з дапамогай філворда яны замацавалі атрыманыя веды.

62