«Саюз зямлі і агню», — менавіта так паэтычна можна апісаць працэс стварэння вырабаў з гліны. Мастацтва гліны і агню бярэ свае карані з глыбокай старажытнасці і да сённяшняга моманту з’яўляецца актуальным, запатрабаваным.
Цікава назіраць, як на восеньскіх кірмашах вялікіх і малых гарадоў Віцебшчыны дзеці і дарослыя з захапленнем і цікавасцю падыходзяць да гандляроў-ганчароў. Рупліва адраджаюць мясцовыя традыцыі гэтага старажытнага рамяства і майстры з Полацка.
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае 28 кастрычніка а 14-й гадзіне пазнаёміцца з чароўнымі ўласцівасцямі гліны на майстар-класе па вырабе лыжкі-сувеніра ад полацкай майстрыхі Юліі Ярахновіч.