ПРЭС-РЭЛІЗ (0+)
У Міжнародны Дзень маці 14 кастрычніка 2023 г. у 15.00 музей «Лошыцкая сядзіба», філіял Музея гісторыі горада Мінска, запрашае на мерапрыемства з музычнай праграмай «Восеньскія мары» з удзелам «Музычнай гасцінай» Белдзяржфілармоніі.
У вялікай гасцінай сядзібнага дома ў выкананні Таццяны Старчанка (фартэпіяна) і Валянціны Навуменка (скрыпка) прагучаць творы знакамітых кампазітараў розных стагоддзяў – Напалеона Орды, Пятра Чайкоўскага, Леаніда Дзясятнікава, Вольфганга Амадэя Моцарта, Арва Пярта.
Квіток дае магчымасць наведаць экспазіцыі музея.
Замова квіткоў па тэлефоне (017) 396 18 86, праз электронную пошту loshytsa@gmail.com, сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook и Instagram (/loshytsamuseum).
«Музычная гасціная» - гэта ўнікальныя аўтарскія праграмы, у якіх прадстаўлена насычаная палітра музычных жанраў: сольныя інструментальныя канцэрты, камерна-інструментальная, камерна-вакальная і сімфанічная музыка.
Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу
(017) 396 18 86
minskmuseum.by
14 кастрычніка (субота)
15.00
Уваходны квіток:
- 15.00 бел. руб. – дарослыя
- 10.00 бел. руб. – студэнты, пенсіянеры
- 8.00 бел. руб. – навучэнцы