Варажбіт


25 сакавіка а 15-й гадзіне запрашаем на творчую сустрэчу з музыкантам і этнографам-фалькларыстам Іванам Кірчуком.

У межах выстаўкі "Лабірынты гука", якая зараз працуе ў прысядзібным флігелі, будзе прадстаўлена праграма "Варажбіт".

У праграму "Варажбіт" ўвайшлі папярэднія музычныя распрацоўкі - у прыватнасці, фрагменты праграм "Сонцам асвячуся" і "Споведзь пад стрэхамі".

Падчас сустрэчы прагучыць больш за дзясятак беларускіх архаічных песень, спевы, звязаныя з календаром продкаў, сямейнымі рытуаламі і г.д.

63

Ещё в этом музее сегодня