17 сакавіка 2023 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца імпрэза “Вясенні дывертысмент” з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
Выканаўцы: салісты ансамбля «Класік-Авангард», лаўрэаты міжнародных конкурсаў – Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Максім Юргілевіч (габой), Максім Забара (фагот).
Праграма:
- Карл Гёпфарт. Квартэт для флейты, габоя, кларнета і фагота ў 3-х частках.
- Жак Ібер. 6 п’ес для трыа духавых інструментаў.
- Тошы Нагата. Санаціна для квартэта драўляных духавых інструментаў у 3-х частках.
- Іліё Валантэ. «У амерыканскім стылі».
Вядзе канцэрт – Людміла Каліноўская.
Вясновыя гімны-вершы ад Максіма Багдановіча і іншых зорак беларускай паэзіі ХХ стагоддзя ў выкананні загадчыка музея Міхася Бараноўскага.
Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі анлайн і ў касе музея).
Дадатковая інфармацыя на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а