Саракі


27 і 28 сакавіка 2021 г. у філіяле «Музей «Лошыцкая сядзіба» ў межах праекта «Этналабараторыя «Скарбонка памяці» адбудуцца мерапрыемствы з музычнай праграмай «Саракі», арганізаваныя сумесна з вакальнай групай «Камерата».

У канцы сакавіка нашы продкі адзначалі свята «Саракі». Лічылася, што ў гэты час першыя птушкі вяртаюцца з Вырая і ўжо канчаткова прыходзіць вясна. Традыцыі святкавання Саракоў знайшлі ўвасабленне ў народнай творчасці – вершах, казках і спевах.
27 і 28 сакавіка запрашаем на выставу «Скарбонка памяці» адзначыць «Саракі» разам з вакальнай групай «Камерата». Пад час мерапрыемства на нейкі час з’явіцца ўражанне, что выступае вялікі сімфанічны аркестр, у склад якога ўваходзяць самыя экзатычныя інструменты. Часам выступленне музыкаў будзе нагадваць сапраўдныя таямнічыя шаманскія рытуалы.
Музыкі «Камераты», выкарыстоўваючы неверагодныя магчымасцi чалавечага голаса, створаць гукавыя карціны вяртання птушак, адыходзячай зімы і наступаючай вясны. Вы адчуеце ўсю рамантыку прыгажосці нашай краіны, яе непараўнальнай прыроды, глыбiнi багатых чалавечых пачуццяў і адносiн.
Кульмінацыяй праграмы стануць кампазіцыі «Зялёны вінаград», «Памiж небам і зямлёй» і «Казкi пра любоў» - любоў да ўсiх людзей, якая раскiдвае свае дзiвосныя крылы над усiмi iстотамі на планеце.
У межах мерапрыемства магчыма наведванне выстаўкі «Скарбонка памяці».

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх д. 8-2
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса
+375 17 285 18 86

Кошт квіткоў:
для дарослых – 12.00
для студэнтаў – 8.00
для школьнікаў – 6.00

179