Мастацкая выстава, прысвечаная 1000-годдзю Берасця


Шаноўныя сябры!
Запрашаем Вас наведаць выставу пленэра ад грэка-каталіцкай парафіі Святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, які быў прысвечаны 1000-годдзю Берасця.
Выстава працуе з 22 студзеня па 29 лютага ў Музеі гісторыі і культуры г.Наваполацка.
Вы ўбачыце 28 работ з выявамі сакральнай архітэктуры Берасця і яго ваколіц пяці мастакоў з Полацка і Наваполацка.
Шмат храмаў было страчана, і толькі адзінкі былі адноўлены. Прадстаўленыя карціны з'яўляюцца своеасаблівым нататнікам, які захоўвае абліччы цэркваў і касцёлаў. І, менавіта, храмы - гэта гісторыя хрысціянскай супольнасці, людзей і нашай краіны, якая праз мастацкую прызму будзе перададзена наступным пакаленням.
Кошт квіткоў: 1.50 руб. - для дарослых, 1.00 руб. - для дзяцей.
Наш адрас: вул. Маладзёжная 45/3.
Даведкі па тэлефоне: 51-05-16.

323