Лепшае тэматычнае ўпрыгожванне для ёлкі Іўеўскага музея нацыянальных культур

Палажэнне
аб правядзенні конкурса
“Лепшае тэматычнае ўпрыгожванне для ёлкі Іўеўскага музея нацыянальных культур”

Мэта і задачы:
захаванне і развіццё нацыянальных традыцый;
стварэнне святочнай атмасферы і ўцягванне жыхароў горада ў творчы працэс па вырабе аўтарскага ёлачнага ўпрыгожвання. Арганізацыя сямейнага вольнага часу і выяўленне актыўных, творчых людзей.

Удзельнікі конкурса:
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя

Парадак і ўмовы правядзення конкурса:

  1. Удзельнікі конкурса павінны да 26 снежня 2017 года вырабіць і прынесці на разгляд конкурснай камісіі навагоднія ўпрыгожваннідля музейнай ёлкі, якое павінна адлюстроўваць тэматыку музея, перадаваць яго настрой
  2. Прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка, вышыўка, саломапляценне, разьба, выцінанка і г.д.).
  3. Кіраўніцтва конкурсам і падвядзенне вынікаў ускладаецца на камісію ў складзе:
    Нехведовіч Алену Станіславаўну, мастака музея
    Пазняк Марыну Пятроўну, старшага навуковага супрацоўніка музея
    Нехвядовіч Ірыну Іосіфаўну, наглядальніка музея
    Маскалевіч Кацярыну Уладзіміраўну, галоўнага захавальніка фондаў
    Семак Веру Міхайлаўну, дырэктара ДУА “Іўеўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”
  4. Да кожнай работы павінна быць прымацавана этыкетка (на беларускай мове) памерам 3х5см з наступнымі звесткамі: прозвішча, імя аўтара, узрост; назва работы; адрас пражывання.
  5. Конкурс праводзіцца для ўпрыгожвання музейнай ёлкі, работы выстаўляюцца на агульны агляд.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

  • агульнае эстэтычнае ўражанне,
  • адпаведнасць тэме,
  • арыгінальнасць,
  • тэхніка выканання

Падвядзенне вынікаў:

Вынікі падводзяцца 27 снежня 2017 года.

Пераможцы ўзнагароджваюцца прызамі. Усе ўдзельнікі конкурса атрымаюць дыпломы і сувеніры ад музея. Фотаздымкі конкурсных работ і іх аўтараў будуць апублікаваны на сайце музея.

352