Выстава «Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Ніжняга замка ў Полацку»

×

Status message

Thank you for your vote.

У зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора пачала працаваць выстава, прысвечаная археалагічным знаходкам, выяўленным падчас раскопак 2023 года на тэрыторыі полацкага Ніжняга замка, а менавіта на сучасным стадыёне «Спартак». Раскопкі праводзіла экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай А. Л. Коца і І. У. Магалінскага. Вучоныя выявілі мноства матэрыялаў, якія пераканаўча сведчаць пра тое, што на дадзенай тэрыторыі ў канцы X—XI стст. размяшчаўся і актыўна функцыянаваў буйны, найстаражытнейшы на тэрыторыі Полацкага княства ювелірны квартал. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены артэфакты Х — пачатку ХХ стст., у ліку якіх шмат прадметаў, звязаных з апрацоўкай каляровых металаў у X—XI стст.

4639