Прэс-рэліз
“Ноч музеяў. Ад класікі да мадэрну”
18.05.2024 з 19.00 да 2.00
Быць можа пуціна жыцця
Лягла пярсцёнкам, друг…
М.Багдановіч
Пра тое, што ўсё паўтараецца, казалася і пісалася неаднойчы. Гэтую думку мы можам знайсці, напрыклад, у Святым Пісанні і ў вершах Максіма Багдановіча. Чалавек не можа не рухацца, не шукаць новага, такая ў яго прырода, але незаўважна для сябе ён часта пражывае ізноў добра забытае старое. Так і жывем – у вечным вяртанні.
Прапануем нашым наведвальнікам разам глянуць на мінулае і параўнаць з сучаснасцю, пагуляцца з класічнымі і мадэрновымі формамі, узгадаць старое і даведацца пра нешта новае!
Вас чакаюць:
- Выступленне ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай vs Песні на словы беларускіх паэтаў;
- Спектакль-буфанада "Мушка-зелянушка і Камарык – насаты тварык" ад студэнтаў тэатральнай кафедры БДУКІМ vs Традыцыйны лялечны спектакль батлейка;
- Квіз па жыцці і творчасці Максіма Багдановіча vs Моўныя рэбусы;
- Салонная гульня “Флірт-залёты” vs Хуткія літаратурныя спатканні;
- Малыя скульптурныя формы з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь vs Майстар-клас па вырабу медаля "Максім Багдановіч";
- Сучасная анімацыя vs Беларускія дыяфільмы пачатку 1990-х гадоў;
- Архіўныя росшукі vs Нашы продкі ў інтэрнэце;
- Custom адзення ад Святланы Верабей vs Квэст па вопратцы канца XIX – пачатку XX стагоддзя;
- Гісторыі з куфэрка бабы Рузаліі Асьмак vs Метафарычныя карты.
Бо,
…Што было, тое і будзе; што рабілася,
тое й рабіцьмецца, і нічога новага
пад сонцам няма…
Падрабязная інфармацыя на старонках музея ў сацыяльных сетках.
Уваходны кошт – 15 рублёў.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
+375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61