Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Дыяменты прыгожага пісьменства”


З 19 лістапада па 15 снежня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Дыяменты прыгожага пісьменства”.
Гэта штогадовы праект, прысвечаны святкаванню стогадовых юбілеяў беларускіх пісьменнікаў. 2019 год шчодры на такія падзеі. Сёлета сто гадоў з дня нараджэння спаўняецца В.Хомчанку, М.Татуру, М.Лупсякову, А.Слесарэнке, В.Палтаран, Р.Шкрабе, А.Дзеружынскаму, С.Кухараву, А.Асіпенке, Я.Усікаву і М.Гарулёву. Экспазіцыя “Дыяменты прыгожага пісьменства” знаёміць з матэрыяламі, звязанымі з жыццём і творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў. Некаторыя экспанаты дэманструюцца ўпершыню.

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13).
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21, (017) 335-44-47.

240