Дзесяць год назад, у 2009 годзе, быў запушчаны Партал «Музеі Беларусі» (www.museum.by). Мы распрацавалі гэты праект, каб даць кожнаму музею, незалежна ад яго профілю, падначалення ці размяшчэння, магчымасць прадставіць сваю дзейнасць у Інтэрнэце. Мы імкнуліся аб'яднаць прафесійную музейную супольнасць краіны ў рабоце над прэзентацыяй разнастайнасці культурнай спадчыны Беларусі. За гэтыя гады Партал стаў зручнай пляцоўкай для зносін музейшчыкаў і наведвальнікаў, музеяў і турысцкіх арганізацый, для пошуку аднадумцаў.
Мы дадавалі новыя раздзелы, модулі і сервісы. Museum.by пашыраў аўдыторыю, шэраг музеяў-партнёраў, удзельнічаў у асвятленні нацыянальных праектаў. Сёння «Музеі Беларусі» аб'ядноўвае 154 дзяржаўных музея Рэспублікі Беларусь, 87 з іх вядуць свае сайты на нашым Партале. Старонкі інтэрнэт-партала што год набіраюць некалькі мільёнаў праглядаў. Museum.by працягвае развівацца і імкнецца прыцягнуць новых наведвальнікаў.
У свой Дзень нараджэння мы рады прадставіць вам новую версію Партала «Музеі Беларусі» ― «Музеі Беларусі 2.0». Новы дызайн і структура зробяць пляцоўку больш зручнай, а інфармацыю больш даступнай як для музеяў, так і для наведвальнікаў.
Мы рады кожнаму новаму наведвальніку. Мы цэнім тых, хто застаецца з намі. Мы заўсёды адкрыты супрацоўніцтву.
Каманда Партала «Музеі Беларусі»
Старая версія сайта link
Інструкцыя па рабоце з сайтам (рус.)
Даведка па структуры (рус.)