Инклюзіўныя заняткі «Таямніца страчанага рукапісу»

У рамках Інклюзіўнага праекта НПГКМЗ «Музей — тэрыторыя дабра» ў Музеі беларускага кнігадрукавання пабывалі выхаванцы аддзялення дзённага прыбывання для інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна. Для іх супрацоўнікі правялі музейна-педагагічныя заняткі «Таямніца страчанага рукапісу». Сцэнарыем прадугледжана, што каманды павінны прайсці некалькі выпрабаванняў, каб знайсці згубленую старонку чароўнай кнігі. Закляцце, напісанае на ёй, дапаможа ўдзельнікам расчараваць няўрымслівага вучонага. Ён цікавіўся старажытнымі рукапісамі, якія захоўваюцца ў музеі, і выпадкова наклаў на сябе заклён нематы.

Найцікавейшыя рэбусы, пошукі прадметаў па ценях, загадкавы лабірынт, разгадванне прадмета па апісанні, загадкі — і вось жаданы куфэрак знойдзены! А ў ім тая самая старонка. Вучоны загаварыў і параіў чытаць толькі добрыя і годныя кнігі!

0