Нельга сказаць дакладна, калі канкрэтна зарадзілася прафесія мастака, але выяўленчае мастацтва з'явілася адразу са з'яўленнем чалавека.
Ф. М. Дастаеўскі пісаў: “Мастацтва ёсць такая ж патрэба для чалавека, як есць і піць. Патрэба прыгажосці і творчасці неразлучная з чалавекам”.
І для таго, каб здаволіць патрэбнасць да прыгажосці жыхароў і гасцей г. Лепеля, адкрыта персанальная выстава «Запаведныя палотны Анатолія Бухаркіна» ва установе “Лепельскі раённы краязнаўчы музей” з 25 сакавіка па 24 красавіка 2025 гг.
Анатолій Віктаравіч Бухаркін нарадзіўся 29 сакавіка 1928 г. У г. Горкі Магілёўскай вобласці. Праз два гады сям'я пераехала ў Расію, дзе і жыў Анатолій Бухаркін да 1975 г. У 1975 г. мастак пераехаў у Беларусь, у Бярэзінскі біясферны запаведнік. Спачатку працаваў ляснічым, затым малодшым навуковым супрацоўнікам у Домжарыцах. Калі выйшаў на пенсію, жыў спакойна, мерна, у згодзе з прыродай. Уставаў у 4 гадзіны раніцы, ішоў з эцюднікам і вудамі на рэчку. Не выпадкова ён не падзяляў у сабе іпастасі мастака і работніка лесу, называў сябе “лясным мастаком” або “мастаком-ляснічым”, падкрэсліваючы такім чынам “прыроднасць” сваёй творчасці. А да прыроды ў яго было стаўленне адпаведнае – як да Храма…
У сваіх працах Анатолій Віктаравіч Бухаркин заўсёды адэкватна перадаваў тонкасці асвятлення, гульню святла і цені. Прырода ў Бухаркина-феерыя святла і колеру, гармонія фарбаў, сімфонія зямлі і вады, часу і прасторы. Калі паспрабаваць вылучыць галоўную ідэю творчасці гэтага майстра, то гэта будзе ідэя прыгажосці, схаванай у прыродзе. Прырода ставіцца мастаком на п'едэстал, ёю ён захапляецца, у яе заклікае ўглядацца зноў і зноў.