«На моры вутка купалася»

Масленічны тыдзень – святочны час са шматлікімі гуляннямі, частаваннямі, спевамі ды танцамі. Час чакання вясны і цяпла. У некаторых рэгіёнах Беларусі ў даўніну з завяршэннем масленічнага тыдня супадала і Гуканне вясны. Сёлета па юльянскім календары Масленіца досыць позняя і вясновыя святы сышліся вельмі блізка.

То акурат час і бліны пекчы, і вяснянкі спяваць ды карагоды вадзіць!

Запрашаем 15 сакавіка вясну гукаць ды Масленку святкаваць у Літаратурны музей! Разам са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам зладзім сапраўднае свята вясны, спеваў і танцаў!

А таксама запрашаем на майстар-клас па вырабе пластылінавых птушачак. Бо здаўна стварэнне птушкі сваімі рукамі з паперы, саломы ці дрэва лічылася сімвалам вясны і хуткага яе прыходу.

Майстар-клас ладзіцца па папярэднім запісе па тэлефоне: +375 17 363 56 21. Пачатак ў 16:00.

Пачатак музычнай праграмы ў 18:30. Будуць масленічныя і лірычныя спевы, вяснянкі, інструментальная музыка і танцы.

Кошт білетаў:

  • 8 руб. – на музычную праграму;
  • 5 руб. – на майстар-клас.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

102