Я Сусвет упрыгожу папяровым узорам

Так вырашыла Вольга Сямёнаўна Харлінская! Гэта і дэвіз па жыцці , гэта і назвы выстаўкі, якая пачала працаваць у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка.

Вольга Сямёнаўна займаецца такім відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як выцінанка. Напэўна, амаль кожны з нас у дзяцінстве выразаў сняжынкі, але для большасці на гэтым творчыя вынаходствы ў адпаведным кірунку і завяршыліся. У нашай жа гераіні атрымалася так, што пасля заканчэння школы яна пайшла вучыцца на мастацкае аддзяленне цяперашняга Маладзечанскага музычнага каледжа. Там дэкаратыўна-прыкладное мастацтва выкладала выдатны педагог і майстар ад Бога Вікторыя Нікіфараўна Чарвонцава. Менавіта яна прывіла ўсім сваім выхаванцам любоў да выцінанкі, якую яны нясуць праз усё жыццё. Пасля Вольга закончыла мастацкае аддзяленне педагагічнага ўніверсітэта ў Гродне і па размеркаванню трапіла на працу ў Івянецкі дом-інтэрнат настаўнікам малявання і гісторыі мастацтваў. Калі ж выйшла замуж і нарадзіла дзіця, уладкавалася ў Дорскую школу мастацтваў, цяпер гэта філіял Івянецкай школы мастацтваў імя Паплаўскага. Паступова падымалася па службовай лесвіцы і з нядаўняга часу займае пасаду старшыні Дорскага сельсавета.

У вольны час наша гераіня сама з захапленнем бярэцца за нажніцы, удасканальвае сваё майстэрства. Неверагоднай прыгажосці ажурныя ўзоры прыцягваюць позірк, радуюць вока і цешаць душу.

134