20 лютага а 12-й гадзіне філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Беларуская хатка” і творчая майстэрня Terram Album запрашаюць на лютаўскія вячоркі!
Вас чакае:
- шпацыр па музею;
- выстава-кірмаш рэчаў паўсядзённага ўжытку ў этна-стылі;
- інтэрактыўны экскурс “Мы створаны для радасці” (паняткі радасці, шчасця, задавальнення ў традыцыйнай і сучаснай культуры);
- энерга-практыка “Напаўненне радасцю”;
- майстар-клас “Лялька-выканальніца жаданняў”;
- чаяванне ў цёплым сяброўскім коле ды іншыя цікавосткі.
Кошт удзелу: 3 руб.
Адрас: вул. Рабкораўская, 19.