8 лютага 2022 года на базе сярэдняй школы № 4 г. Баранавічы адбылося літаратурнае мерапрыемства, прысвечанае памяці вялікага паэта Валянціна Таўлая. У гэты дзень яму б споўнелася 108 год. Вучні і настаўнікі школы падрыхтавалі вечарыну, дзе гучалі творы аўтара.
А вядомаму вершу В.Таўлая "Верабейка" у лютым 2022 года - 100 гадоў.
WRÓBELKI
Zima sroga. Mróz aż strzela.
Żadnych ptaków niema u nas.
Tylko wrony i wróbelki.
Biedne, biedne te wróbelki –
Nie mają co jeść.
Skaczą chlodne, skaczą glodne,
Ale có ż poradzić –
Wnet przeminie sroga zima.
Przyjdzie wiosna – i nakarmi.
*Каб не падпадаць пад чужыя, недакладныя, а чаго добрага – празаічныя пераклады і каб не абцягваць такім грахом чыё-небудзь сумленне – даю ў гэтай вынасцы свой пераклад уласнага вершыка:
ВЕРАБЕЙКІ
Ну й зіма! Трашчаць марозы
І няма ніякіх птушак –
Толькі вераб’і, вароны.
Горка гэтым верабейкам
З думкай аб ядзе
Так падскаківаць галодным.
Але што ж мы зробім? –
Вось міне зіма цяжкая
І вясна прыйдзе – накорміць.
Аўтар.
1922 г.
У Баранавічах праходзіць святкаванне Міжнароднага дня вераб’я, якое першы раз адбылося ў 2009 годзе.
А ў самом горадзе, на бульвары Хейнола, знаходзіцца помнік вераб’ю. Аўтарам дадзенага праекта з'яўляецца вядомы беларускі разьбяр Станіслаў Целюк. На невысокім пастаменце, дзе сядзіць бронзавы верабей, ёсць надпіс на беларускай мове: “2003 год – год вераб’я дамавога. Да вас я назаўсёды прыляцеў. Не поўдзень вабіць, а Радзіма”.