ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА «Падарожжа ў сад з матылькамі»

5 лютага адбылася  ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА «Падарожжа ў сад з матылькамі» з дзіцячай пісьменніцай, нашай зямлячкай Тамарай Бунта.

На сустрэчу прыйшло шмат дзяцей з розных школ.

Было прыёмна, што многія дзеці знаёмы с творчасцю пісьменніцы і нават маюць яе кнігі ў дамашняй бібліятэцы. Тамара Пятроўна пазнаёміла іх са сваёй творчасцю і падрыхтавала розныя гульні і конкурсы.

А музей прапанаваў прыёмны БОНУС: Майстар-клас па вырабу паштоўкі з матылькамі!! Глядзіце, як гэта было ...

Тамара Бунта – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячая пісьменніца. Тамара Пятроўна Бунта (Міжыгурская) нарадзілася 21 красавіка 1959 г. ў Маладзечна. Вучылася ў маладзечанскай школе № 3, затым на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1979 г. выйшла замуж за аднакласніка Мікалая Уладзіміравіча Бунта, на той час курсанта вайсковага вучылішча. У 1980-1994 г. жыла за межамі Беларусі, працавала на розных пасадах у вайсковых установах і часцях, дзе праходзіла служба яе мужа. Пасля вяртання ў 1994 г. на радзіму ў Беларусь працавала карэспандэнтам газеты «Во славу Родины». У 2003-2014 гг. была галоўным рэдактарам часопіса «Алеся». Піша апавяданні, казкі, аповесці на беларускай мове. Публікавала свае творы ў беларускіх выданнях: «Бярозка», «Вясёлка», «Вожык», «Звязда», «ЛіМ», «Маладосць», «Настаўніцкая газета», «Полымя», «Сям’я», а таксама ў некаторых газетах і часопісах Расіі і Украіны, калектыўных зборніках: «Ева ў пошуках Адама», «Калі цвіла чаромха».

На цяперашнім этапе ўбачылі свет яе кнігі апавяданняў для дзяцей – «Белое облачко», «Дзяўчынка з Вішневага завулка», «Чароўны кошык» і "Сад з матылькамі"

https://www.mgazeta.by/kultura/item/12770-na-dvare-lyuty-a-muzei-matylki...

704