4 лютага 1943 года было ліквідавана гета на Пярэсецы. Ліквідацыя суправаджалася масавай акцыяй знішчэння яўрэяў. Падчас масакры было расстраляна каля 500 вязняў. Тых, каму пашанцавала выжыць, перавялі ў працоўнае гета на вуліцы Мінскай (Карэліцкай).
З гісторыі гета на Пярэсецы:
- з'явілася ў снежні 1941 года;
- стварэнне гета суправаджалася: селекцыяй і масавай акцыяй расстрэла яўрэяў у в.Скрыдлева;
- ліквідацыя гета адбывалася ў два этапы: 7 жніўня 1942 года - прыблізна 4 000 чалавек было знішчана, 4 лютага 1943 года - было забіта 500 чалавек. Абедзве масакры адбыліся каля Літоўкі.
Каб даведацца больш пра Халакост на Навагрудчыне і пра самы паспяховы пабег з гета, запрашаем у "Музей яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку"!