Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Максім Багдановіч і сучасны літаратурны працэс"

І Н Ф А Р М А Ц Ы Й Н Ы Л І С Т

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

запрашае прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі
“Максім Багдановіч і сучасны літаратурны працэс”,
прысвечанай 100-годдзю першых публікацый вершаў М.Багдановіча

Канферэнцыя адбудзецца 27 лістапада 2009 года ў Літаратурным музеі М.Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а).
Тэматычныя накірункі:
? актуальнасць творчасці Максіма Багдановіча;
? уплыў творчасці М.Багдановіча на развіццё слоўнага мастацтва;
? інтэлектуалізацыя сучаснай беларускай паэзіі як працяг творчай дзейнасці М.Багдановіча;
? гістарычнае мінулае ў творчасці пісьменніка і ў сучаснай беларускай літаратуры;
? вобраз Беларусі ў творчасці М.Багдановіча і ў сучасных аўтараў;
? вобраз паэта і грамадзяніна Максіма Багдановіча ў літаратуры і мастацтве;
? М.Багдановіч у глабальнай інфармацыйнай прасторы;
? успрыняцце слова і славеснасці, сучаснае духоўна-інфармацыйнае асяроддзе.
Формы ўдзелу ў канферэнцыі:
- даклад – да 10 хвілін (5 друкаваных старонак);
- паведамленне – да 5 хвілін.
Рабочыя мовы канферэнцыі – руская, беларуская, украінская.
Просім паведаміць аб сваім удзеле і тэме даклада (паведамлення) да 1 лістапада 2009 года.
Форма заяўкі:
– прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю);
– месца працы, пасада, вучоная ступень;
– адрас, кантактныя тэлефоны, e-mail;
– назва даклада (паведамлення);
– асноўныя тэзісы даклада (да 1 старонкі).
Праграма канферэнцыі будзе складзена шляхам экспертнага адбору. Крытэрыі для адбору: адпаведнасць тэматыцы канферэнцыі, навуковая і практычная значнасць, навізна. У выпадку ўключэння даклада ў праграму канферэнцыі аўтару будзе даслана запрашэнне (другое інфармацыйнае паведамленне).
Праезд, пражыванне за кошт удзельнікаў.
Па заканчэнні канферэнцыі плануецца выданне зборніка дакладаў. Патрабаванні да афармлення тэксту даклада: да 5 старонак камп’ютэрнага набору (шрыфт Times New Roman, памер 14, інтэрвал 1,5) у электронным варыянце і раздрукаваным выглядзе.
Навукова-метадычны савет пакідае за сабой права адбору матэрыялаў да выдання.
Заяўкі дасылайце на адрас: Рэспубліка Беларусь, 220029, г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
E-mail: bagdanovich@tut.by
Кантактны тэлефон: 334-13-08 - Кандраценка Кацярына, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела. Тэлефон/факс: 334-07-61.

Арганізацыйны камітэт