Асоба ў гісторыі. Ніна Тарас

Шаноўныя сябры!

Працягваем рубрыку «Асоба ў гісторыі». Сёння мы пазнаёмімся з паэтэсай Нінай Тарас, якая нарадзілася ў вёсцы Заполле ў 1916 годзе. Аднак фамілія Тарас – не сапраўдная фамілія Ніны. Чаму ж і як гэта здарылася? Справа ў тым, што пасля заканчэння вайны дакументы сям'і былі страчаны. Бацька Ніны, Міхаіл Адамавіч, у час перапісу жыхароў вёскі узяў сабе новае прозвішча – Тарас, замест сапраўднай фаміліі Жданук. Сямʼя была вялікая: акрамя Ніны яшчэ трое малодшых братоў і сясцёр.

Дзяўчынка першую адукацыю атрымала ад бацькі, а потым вучылася ў вясковай школе на польскай мове. Свой першы верш, які называўся «Пастушка», напісала ўжо ў 3 класе. Дырэктар адзначыў творчыя поспехі Ніны і ў 1930 годзе яна паступіла ў Навагрудскую гімназію. Пасля гэтага Ніна вучылася таксама і ў Віленскай гімназіі, дзе пазнаёмілася з Максімам Танкам.

Пасля абʼяднання Заходняй Беларусі з БССР, паэтэса пераязджае ў Ліду, дзе працуе ў рэдакцыі газеты «Уперад», выбіраецца дэпутатам Лідскага гарадскога Савета, яе прымаюць у камсамол. Ніна працягвае пісаць вершы: рыхтуе ў 1940 годзе і выдае першы вершаваны зборнік – «На ўсход ідучы». Гэта быў поспех – паэтэсу прымаюць у Саюз пісьменнікаў БССР. 

З вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Ніна Тарас пераязджае ў Мінск. Працуе ў розных выдавецтвах, піша вершы – «Суніцы», «Вершы», «Казкі пра абавязкі», «Кветка шчасця» і г. д. Пражыла пісьменніца амаль стагоддзе – 90 гадоў.

641