Шчыра запрашаем на музейныя заняткі

Спадарства,

Будзем радыя вітаць нашых маленькіх наведвальнікаў на музейных занятках. Дзеткі атрымаюць новыя веды, а таксама змогуць паўдзельнічаць у практычнай часцы занятка.

Сёння да нас ізноў наведаліся вучні СШ №5. Мінулым разам школьнікі дазналіся пра замак і рыцараў Наваградка. Гэтым часам наша фея фондаў знаёміла дзяцей з сялянскім побытам, заняткамі і рамёствамі сялян. Падчас практычнай часткі школьнікі малявалі арнамент і ўзоры беларускага ручніка. Хтосьці нават скарыстаўся сваёй крэатыўнасцю і зрабіў мікс сучасных і традыцыйных узораў.

Да сустрэчы ў музеі!

599