Цікавы музейны прадмет. Моргенштэйн

Мы з радасцю працягваем наш цыкл артыкулаў аб стылізацыі зброі, якія захоўваюцца ў нашым музеі, і сёння пагаворым пра моргенштэрн. Не, не пра спевака з сумнеўнымі песнямі, хаця яго тэксты таксама можна выкарыстоўваць як зброю…

Тым не менш, гаворка пойдзе менавіта аб рыцарскай зброі. У перакладзе з нямецкай «моргенштэрн» азначае «ранішняя зорка», гэты бязлітасны нямецкі рамантызм… Назва сапраўды гаворыць сама за сябе, паколькі моргенштэрн – гэта разнавіднасць паліцы, утыканая мноствам доўгіх шыпоў. Як правіла, пасля сустрэчы з такой «ранішняй зоркай» у суперніка адразу наступала вечная ноч.

Чым жа моргенштэрн адрозніваўся ад булавы, спытаеце Вы. Булаву рабілі цалкам з металу і толькі для рыцараў, такім чынам яна з'яўлялася іх традыцыйнай зброяй. Канструкцыя ж моргенштэрна адрознівалася наяўнасцю драўлянага дрэўка. Шматлікія экзэмпляры двухручнага моргенштэрна, якія захаваліся дагэтуль, маюць даўжыню больш за паўтара метра. Асабліва шырокае распаўсюджванне моргенштэрн атрымаў на пачатку XIV ст. у Нямеччыне.

Аднак, наш моргенштэрн не зусім звычайны. Справа ў тым, што гэта насамрэч кісцень. Так-так, мы вас усіх падманулі, можам разыходзіцца! Жартую. Хоць гэта кісцень, паколькі наверша мацуецца да дрэўка ланцугом, само наверша як у моргенштерна. Выяўленчыя крыніцы гавораць, што такая зброя сапраўды сустракалася, аднак даволі рэдка.

Ёсць для яго і спецыяльная назва – гупіён. Паводле легенды яно зʼяўлялася любімай зброяй караля Іагана Люксембургскага. Справа ў тым, што Іаган не бачыў ніякіх перашкод для дасягнення сваіх мэт, паколькі быў сляпым, а гупіён выкарыстоўваў такім чынам, каб наносіць удары ўсім, хто знаходзіўся побач падчас бітваў.

Каб пазнаёміцца ​​з іншымі цікавымі ўзорамі ўзбраення, прыходзьце ў наш музей! Тым больш, што ў нас дзейнічае выстава «Збраёўня», прысвечаная рыцарскаму ўзбраенню.

585