Інклюзіўны занятак з асаблівымі наведвальнікамі

Сёння, у Міжнародны дзень інвалідаў, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сустракаў асаблівых наведвальнікаў – падапечных Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Цэнтральнага раёна г. Мэнтральнага раёна г. Мінска.

Разам з навуковым супрацоўнікам музея Ірынай Князевай госці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, завіталі на часовыя выставы і паўдзельнічалі ў інклюзіўным занятку “З літар і слоў ствараем любоў”.

Аб’яднаўшы свае намаганні, супрацоўнікі музея і цэнтра здолелі стварыць для дарагіх наведвальнікаў маленькае свята і аддалі ім часцінку свайго цяпла! А шчырая зацікаўленасць і задавальненне, з якім госці аглядалі музейныя экспанаты і паглыбляліся ў працэс выяўленчай творчасці, сталі шчодрай узнагародай для арганізатараў сустрэчы.

649