Краязнаўчы каляндар Дзятлаўшчыны на 2022 год

Краязнаўчы каляндар

на 2022 год

<

https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/Coat_of_Arms_of_Dziat%C5%82ava%2C_Belarus.svg/1200px-Coat_of_Arms_of_Dziat%C5%82ava%2C_Belarus.svg.png

 Складальнік Алена Абрамчык,

старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

 

У 2022 годзе спаўняецца:

310 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Удальрыка (Ульрыка) Крыштафа (1712 г.Дзятлава – 1770). Дзяржаўны дзеяч ВКЛ, польскі і беларускі паэт, гісторык.

215 гадоў з дня нараджэння Дмахоўскага Вікенція (1807 – 22.02.1862, в. Нагародавічы). Беларускі мастак, гісторык.

495 гадоў з дня нараджэння Астрожскага Канстанціна(Васіля) Канстанцінавіча (1527-1608). Адзін з уладароў Дзятлава.

240 гадоў з дня нараджэння Адама Солтана, апошняга ўладальніка г.Дзятлава

75 гадоў з дня заснавання Дзятлаўскай раённай бібліятэкі (15 чэрвеня 1947 года лічыцца пачаткам заснавання бібліятэкі)

80 гадоў трагедыі спаленых вёсак Дзятлаўшчыны, якіх напаткаў лёс Хатыні.

 

 СТУДЗЕНЬ

1 – 75 гадоў з дня нараджэння Кастуся Ільюшчыца (1947г. г.п.Наваельня). Беларускі пісьменнік.

2 – 85 гадоў з дня нараджэння Васько Уладзіміра Гаўрылавіча (нар. У 1937 годзе, в. Ліпічанка Шчучынскага раёна). Беларускі паэт, журналіст. Настаўнічаў у Дзятлаўскім раёне. Працаваў у дзятлаўскай раённай газеце “Перамога”, у лідскай раённай газеце “Уперад”.

6 – 80 гадоў з дня гібелі Феафана Семянякі (06.01.1879-10.11.1937). Родам з Дзятлава. З 1904 па 1905 год служыў псаломшчыкам у Накрышскай царкве. Меў сан Архіепіскапа. Загінуў у сталінскіх лагерах.

 

 ЛЮТЫ

11 – 70 гадоў з дня нараджэння Валуевіч Алены Аляксандраўны, беларускага вучонага ў галіне генетыкі раслін.

11 –  215 гадоў з дня нараджэння Наполеона Орды (1807), беларускага кампазітара, піяніста, педагога, музычнага пісьменніка, мастака. Бываў на Дзятлаўшчыне, маляваў палац Радзівілаў, маёнтак Корсакаў.                       

 

САКАВІК

25 – 305 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Альбрыхта (1717, Дзятлава – пасля 1790). Дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, генерал-маер войска ВКЛ.

 

КРАСАВІК

4 – 465 гадоў з дня нараджэння Льва Іванавіча Сапегі      (04.04.1557 – 07.07.1633). Канцлер ВКЛ, пачаў будаўніцтва Дзятлаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

29 – 60 гадоў з дня нараджэння Козела Івана Мікалаевіча. Беларускага мастака.

30 –  80 гадоў з дня першага масавага расстрэлу яўрэяў у Дзятлаве. Дзень памяці ахвяр Халакосту.         

 

МАЙ

3 – 300 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Станіслава (03.05.1722 – 22.04.1787. Сын Мікалая Фаўстына Радзівіла, уладальнік Дзятлава з 1746 па 1770 год.

 

ЧЭРВЕНЬ

11 – 65 гадоў з дня нараджэння Нікіпорчык Алы Дзмітрыеўны (нар. У 1957 годзе, в. Капці Дзятлаўскага раёна). Беларуская паэтка.

12 – 120 гадоў з дня нараджэння Мацюка Уладзіміра Іосіфавіча (н.12.06.1902 – 24.11.1989). Беларускі разьбяр па дрэве. Жыў у г.п. Дзятлава.

24 – 210 гадоў з пачатку Айчыннай вайны 1812 года.

26 – 90 гадоў з дня нараджэння Місарэвіча Яўгена Аляксандравіча (26.06.1932, в. Погіры Дзятлаўскага раёна). Беларускі гісторык, педагог.

 

 ЛІПЕНЬ

31 – 220 гадоў з дня нараджэння Дамейкі Ігната Іпалітавіча (31.07.1802, в. Мядзведка Карэліцкага раёна – 23.01. 1889). Вучоны-геолаг, мінеролаг, даследчык.

У 1820-я гады некаторы час жыў у свайго дзядзькі ў маёнтку Жыбартоўшчына Дзятлаўскага раёна.

 

 ЖНІВЕНЬ

6 – 395 гадоў з дня нараджэння Палубінскага Аляксандра Гіляры (06.08.1627 – 03.11.1679). Адзін з уладальнікаў г.Дзятлава.

 

 ВЕРАСЕНЬ

21 – 75 гадоў з дня нараджэння Грахнёва Аляксандра Васільевіча (21.09.1947). Генерал-маёр ВПВ. Нарадзіўся ў г.п. Наваельня Гродзенскай вобласці.

26 – 90 гадоў з дня нараджэння Геруса Аляксея Іванавіча (26.09.1932, в.Юзэфіны Дзятлаўскага раёна – 1993). Беларускі вучоны ў галіне спартыўнай анатоміі, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

 

 СНЕЖАНЬ

5 – 90 гадоў з дня нараджэння Ківейшы Алены Іванаўны (5.12.1932, хутар Львоўшчына Дзятлаўскага раёна). Беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар.

14 – 85 гадоў з дня нараджэння Мацвеева Яўгена Аляксеевіча (1937 – 2005, в. Ракітная Пскоўскай вобласці). Урач, паэт. Працаваў у рэспубліканскім тубсанаторыі “Наваельня”.

16 – 80 гадоў з дня гібелі Іосіфа Юр’евіча Філідовіча

637