Магія музейнай вітрыны

У экспазіцыі Краязнаўчага музея Полацка прадстаўлена шмат унікальных экспанатаў, частка з якіх выклікае асаблівую цікавасць у наведвальнікаў. Гэтыя прадметы, якія некалі выкарыстоўваліся ў побыце, сёння для многіх з'яўляюцца загадкай. Разгадаць яе можна будзе з дапамогай відэасюжэтаў «Магія музейнай вітрыны», падрыхтаваных супрацоўнікамі музея ў рамках праекта «Краязнаўчаму музею - 95!». Першы відэасюжэт можна ўбачыць ужо 3 снежня. Аб чым ён? Даведайцеся пасля прагляду!

660