Навагоднія майстар-класы ў Музейнай майстэрні

У  перадсвяточныя снежаньскія выхадныя мы ўпершыню адкрываем Музейную майстэрню. Працаваць яна будзе толькі 3 дні, а значыць, у вас ёсць цэлых 3 унікальных магчымасці, каб зрабіць шарык і вісюльку з фаамірану, а таксама званочкі з падручных матэрыялаў. Толькі наведвальнікі майстэрні змогуць упрыгожыць сапраўдную Музейную ёлку і паўдзельнічаць у фотасесіі ва ўнікальным інтэр’еры Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага.

Музейная майстэрня будзе працаваць па суботах 11 і 18 і ў нядзелю 26 снежня. Пачатак а 15-й гадзіне.

Колькасць месцаў абмежаваная! Удзел па папярэднім запісе (тэл. 43-90-73, 46-57-25). Кошт удзелу 7 руб.

Для дзяцей ад 8 год.

677