Музейная майстэрня запрашае: робім ёлачныя цацкі разам


У  перадсвяточныя снежаньскія выхадныя ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачынае працаваць Музейная майстэрня. Удзельнікі майстар-класаў змогуць зрабіць шарык і вісюльку з фаамірану, а таксама званочкі з падручных матэрыялаў. Толькі наведвальнікі майстэрні атрымаюць магчымасць упрыгожыць сапраўдную Музейную ёлку і паўдзельнічаць у фотасесіі ва ўнікальным інтэр’еры Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага!

Музейная майстэрня будзе працаваць па суботах 11 і 18 і ў нядзелю 26 снежня. Пачатак а 15-й гадзіне

Колькасць месцаў абмежаваная! Удзел па папярэднім запісе (тэл. 43-90-73, 46-57-25). Кошт удзелу 7 руб

Для дзяцей ад 8 год.

460