«З літар і слоў ствараем любоў»

Міжнародны дзень інвалідаў устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН у 1992 годзе і адзначаецца штогод 3 снежня.

Адаптацыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадстве з’яўляецца вельмі важнай умовай забеспячэння правоў чалавека, дасягнення ўстойлівага развіцця, усталявання міра і бяспекі. Гэта – пытанне не толькі справядлівасці, але і інвестыцыя ў будучыню. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ахвотна далучаецца да святкавання “дня ўсіх людзей”.

3 снежня 2021 г. у 11.00 сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання Цэнтральнага раёна г. Мінска супрацоўнікі музея правядуць для выхаванцаў установы інклюзіўны занятак “З ЛІТАР І СЛОЎ СТВАРАЕМ ЛЮБОЎ”. Падчас занятка госці музея пазнаёмяцца з дзівосным светам мастацтва арт-букінга і паспрабуюць самі стварыць маленькія шэдэўры – свае ўласныя арт-літары.

667