130 гадоў Максіму Багдановічу!

Набліжаецца юбілей Максіма Багдановіча – 130 гадоў з дня нараджэння. Супрацоўнікі музея паэта прапануюць адзначыць гэтую вялікую дату шэрагам мерапрыемстваў, на любы густ і ўзрост.

2 снежня, 18.00 – дыяфільмавая рэтра-лекцыя “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” (1984) ад загадчыка філіяла Бараноўскага Міхаіла (кошт: 3 рублі).

3 снежня, 14.00 – квэст “Код Багдановіча” (кошт: 3 рублі; папярэдні запіс: 8-017-355-22-95, 8-017-363-07-61).

4 снежня, 12.00 – аўтарская экскурсія па выставе “Пад знакам Страціма” (кошт: 3 рублі).

6 снежня, 17.30 – мастацкія заняткі для малодшай школьнай аўдыторыі “Малюем музей паэта” (уваход вольны).

7 снежня, 18.00 – лекцыя “Малавядомыя факты з жыцця Максіма Багдановіча” (кошт: 3 рублі).

8 снежня, 16.00 – прэзентацыя мультфільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю” (“Беларусьфільм”), сустрэча з аніматарамі: расповед пра стварэнне мультфільма, міні-выстаўка эскізаў і рабочых матэрыялаў (уваход вольны).

9 снежня, 12.00-13.00 – ускладанне кветак да помніка (Оперны тэатр, Плошча Парыжскай камуны). Выступ заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Р.Шырмы. Выступленне беларускіх дзеячоў культуры (В.Шніп, М.Пазнякоў, Н.Гальпяровіч).

9 снежня, 18.00 – прэзентацыя кнігі “Максім Багдановіч” у серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”, выступленні ўкладальнікаў кнігі, супрацоўнікаў выдавецтва “Мастацкая літаратура”, народнага тэатра “Жывое слова” (БДПУ ім.М.Танка) і ганаровых гасцей мерапрыемства (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, уваход вольны).

10 снежня, 14.00 – квіз “Загадка Багдановіча” (кошт: 3 рублі, папярэдні запіс: 8-017-355-22-95, 8-017-363-07-61).

А таксама запрашаем наведаць:

7 снежня, 15.00 – Нацыянальная бібліятэка Беларусі: выстаўка “Бібліятэка беларусікі” Максіма Багдановіча”, сумесны праект з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча.

11 снежня, 19.00 – урачыстая вечарына і святочны канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча да 130-годдзя Максіма Багдановіча (Беларуская дзяржаўная філармонія, вялікая канцэртная зала). Экспанаванне перасоўнай выстаўкі з Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (з экскурсійным суправаджэннем супрацоўнікаў) “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць”: фае філармоніі.

Сачыце за абвесткамі! У раскладзе магчымыя змены.

708