«Кулінарнае падарожжа»

У суботу, 27 лiстапада, адбылося святочнае мерапрыемства ў выставачнай зале Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея. Нагадаем, што сёлета ўдзел у раённай навуковай канферэнцыі прымалі вучні з 9 школ. Тэма адзінадцатых "Тышкевіцкіх чытанняў" гучала як «Кулінарнае падарожжа».

На мінулым тыдні журы абрала парможцаў. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала вучаніца Плешчаніцкай СШ № 1 Елізавета Дзямешка.Дыпломам ІІІ ступені адзначылі праект Марыі Новікавай з Завішынскай школы, другое месца ў Юліі Фядосенка з Коранскай школы.

Лепшай стала работа дзяўчынкі з Калачоўскай  школы. Сямікласніца Кацярына Пратасоўская выкарыстала сцэнарый свята бульбы. Навуковы кіраўнік Любоў Ваўчок расказала, што ўзгаданы кірмаш праходзіў у іх установе адукацыі некалькі год назад. Фэст сабраў шмат удзельнікаў і гасцей. На ім можна было пахарчавацца стравамі, зроблемы з бульбы.
Астатнія ўдзельнікі канферэнцыі таксама не засталіся без увагі. Яны былі ўзнагароджаны падзякамі.

Увогуле усе вучні і іх навуковыя кіраўнікі старанна падыйшлі да сваіх прац. Пра некаторыя работы мы ўжо пісалі на нашым сайце у папярэднім матэрыяле аб «Тышкевіцкіх чытаннях»

Адна з дыпламантак, Юлія Фядосенка, распавяла, што падчас падрыхтоўкі праекта яна таксама займалася прыгатаваннем некаторых страў, якія найшлі месца на старонках яе даклада. У яе сям’і да гэтага часу любяць верашчаку. Гэта такі густы соус з мясам і шкваркамі, у які макаюць тоўстыя бліны.

Падрабязней пра ўдзельнікаў конкурсу і іх праекты чытайце ў бліжэйшых нумарах газеты «Родны край».

719