26 лістапада — дзень памяці Адама Міцкевіча

11 верасня 1855 года Адам Міцкевіч з'ехаў у Канстанцінопаль. Ён ехаў як бы па даручэнні французскага міністэрства адукацыі: вывучаць становішча паўднёвых славян, але, у сутнасці, ехаў з ідэяй сфармаваць у Турцыі польскі легіён.

А. Міцкевіч памёр 26 лістапада 1855 года ў Канстанцінопалі. Афіцыйныя крыніцы называюць прычынай смерці эпідэмію халеры, аднак існуе і гіпотэза, што ён быў атручаны. Спачатку яго пахавалі ў Парыжы, а ў 1890 годзе астанкі перавезлі ў Кракаў, дзе ажыццявілі перапахаванне ў Вавельскім кафедральным саборы.

Падрабязней можна прачытаць тут - http://mickiewicz.museum.by/ru/node/52829 

Навагрудская зямля памятае свайго знакамітага сына. На малой радзіме нямала робіцца па ўшанаванні памяці Адама Міцкевіча. Аб гэтым публікацыя на сайце газеты "Новае жыццё" - http://novgazeta.by/news/obshhestvo/26-noyabrya-den-pamyati-izvestnogo-novogrudchanina-poeta-s-vsemirnym-imenem-adama-mitskevicha/ 

629