Падарожжа ў Івянец

Старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый АПК Валожынскага раёна у лістападзе 2021 г. наведалі Івянец. Здавалася б, адзін раён, а многія былі тут упершыню. Ініцыятарам падарожжа выступіў Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч, які добра ведае, што можна паглядзець у мястэчку, каб зацікавіць сваіх новых калег.

Знаёмства з Івянцом пачалося з наведвання Івянецкага музея традыцыйнай культуры. Змястоўны экскурс па экспазіцыі, знаёмства з майстрамі і дэманстрацыя вырабу рамесных твораў, архітэктурныя помнікі і наведванне храмаў Івянца - усё было цікава гасцям. Словы падзякі былі выказаны супрацоўнікам музея, айцу Яўгену  - за экскурсію па касцёле Святога Міхала Арханёла, Алене Чувашовай   - за наведванне царквы Святой Ефрасінні Полацкай і карціннай галерэі пры царкве. 

Мы спадзяёмся, што і іншыя працоўныя калектывы Валожынскага раёна зладзяць вандроўкі не толькі ў далёкія краіны, але і наведаюць цікавыя месцы роднага краю!

Да сустрэчы на івянецкай зямлі!

654