Беларусы замежжа ў Івянцы

25 лістапада наш музей наведалі прадстаўнікі  аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і старшыні грамадскіх арганізацый “Беларусы замежжа” з Італіі, Казахстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Узбекістана, Украіны, Эстоніі,  якія праходзяць творчую стажыроўку ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур.

Гасці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, наведалі майстэрні, дзе сталі ўдзельнікамі майстар – класаў па вырабу глінянага пано і лялькі – мотанкі. На тэрыторыі сядзібы каваль адмыслова для наведвальнікаў выкаваў падкову шчасця. У музеі местачковага побыту гасцей ўразіла атмасфера, якая  нагадала ім дзяцінста. Завяршальным акордам было частаванне традыцыйнымі беларускімі стравамі і музычная праграма ад калектыва “Дубінскія фанабэры”.

695