«І тчэ, забыўшыся, рука...»


А ці хацелі б вы пачуць галасы сваіх продкаў, даведацца, пра што яны думалі, марылі, што любілі, а чаго баяліся, каго паважалі і што жадалі б расказаць нам, сваім нашчадкам? Як вам не падасца дзіўным, але гэта магчыма дзякуючы старадаўнім тканым і вышываным вырабам, якія захаваліся да нашых дзён. У кожны сантыметр тканіны, у кожны сцяжок узору сваіх посцілак, ручнікоў, настольнікаў майстрыхі далёкай даўніны ўкладвалі глыбокі сэнс. Арнамент – гэта своеасаблівая кніга народнай мудрасці, сапраўдны летапіс жыцця нашых продкаў, які мовай сімвалаў і знакаў раскрывае іх духоўны свет, расказвае пра іх светаўяўленні, жыццёвыя каштоўнасці, надзеі і памкненні.

Паспрабаваць “прачытаць” тканыя пасланні нашых продкаў можна на выставе “…І тчэ, забыўшыся, рука”, якая распачала сваю работу ў Любанскім музеі народнай славы. 

Выстава працуе ў будынку музея па вуліцы Леніна, 17 штодня з 9 да 18 гадзін, акрамя нядзелі і панядзелка. Запіс на экскурсійнае абслугоўванне па тэлефоне 55-0-32.

553