Спадарства,
Ёсць унікальная магчымасць паўдзельнічаць у праекце SHTETLFEST, валанцёры якога займаюцца рэвіталізацыяй былых габрэйскіх мястэчак. Праект будзе праводзіць экспедыцыі па Беларусі (у тым ліку па Навагрудку).
Штэтл выпраўляецца ў экспедыцыю і запрашае далучыцца 11-18 ліпеня, 2021.
#Штэтлфэст – гэта каманда аматараў і прафессіяналаў, якія сабраліся разам для даследавання былых габрэйскіх мястэчак.
Туды #Штэтлфэст і накіроўваецца, каб гутарыць з мясцовым насельніцтвам, сустракацца з краязнаўцамі ды этнографамі, фатаграфаваць, збіраць гісторыі, пець ды плясаць (не без гэтага). Паралельна гэтым жа будуць займацца партнёры #Штэтлфэста ў Польшчы, бо праект міжнародны і падтрыманы Еўразвязам.
Калі вы неабыякавыя да ідышскай, беларускай і польскай культуры – шчыры вэлкам.
Вы можаце ўзяць ўдзел у мерапрыемствах праекта #Shtetlfest (спасылкі для рэгістрацыі ёсць пад кожным мерапрыемствам). Зарэгістраваныя госці Zoom-канферэнцый будуць мець магчымасць далучыцца да гутаркі і падзяліцца сваім досвідам.
Будзьце уважлівыя, рэгістрацыя на кожную сустрэчу спыняецца прыкладна за дзень-два да івэнта
Альбо адразу падпісвайцеся на YouTube і прыходзьце назіраць за мерапрыемствамі і стрымамі “з палёў” у якасці гледачоў:
• YouTube: Ms. Anne Nittelnacht
Ms. Anne Nittelnacht
Падглядаць за падзеямі праектра і вынікамі экспедыцыі можна ў сацсетках:
• Instagram: @shtetl.fest
• Facebook: @myzatantsy
• Facebook: @shtetl.fest
РАСКЛАД АДКРЫТЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ЭКСПЕДЫЦЫІ:
12 ліпеня, панядзелак (Зембін, Беларусь)
“Дзейнасць мясцовых краязнаўцаў-аматараў”
13:00-14:30 Belarusian time
12 ліпеня, панядзелак (Барысаў, Беларусь)
“Асоба Ізі Харыка”
20:00-22:00 Belarusian timе
13 ліпеня, аўторак (Смілавічы, Беларусь)
Дыскусія з супрацоўнікамі Прасторы Хаіма Суціна - “Патэнцыйныя шляхі развіцця турызму ў былых мястэчках"
10:00-12:00 Belarusian time
14 ліпеня, серада (Тыкоцін, Польшча)
Панэльная дыскусія "Тыкоцін - багацце і разнастайнасць яўрэйскай культуры на памежжы Польшчы і Беларусі".
**Магчыма, пасля дыскусіі яшчэ запросяць і на варкшоп па яўрэйскай кухні!
16:00-18:00 Belarusian time
15 ліпеня, чацвер (Крынкі, Польшча)
Варкшоп па яўрэйскіх спевах "Сустрэча з ідышам - вывучэнне яўрэйскіх танцаў і песень".
18:00-21:00 Belarusian time
16 ліпеня, пятніца (Падароск, Беларусь)
Сустрэча краязнаўцаў і гісторыкаў, дыскусія "Захаванне яўрэйскай гісторыі ў сучасных умовах адсутнасці носьбітаў традыцыі".
Партнёры ў Падароску і Ізабэліне: “Маёнтак Падароск” і ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.
17:00-20:00 Belarusian time
17 ліпеня, субота (Падароск/Орля, Беларусь/Польшча)
Танцавальна-музычная сустрэча "Штэтлфэст-potańcówka. Услед за старымі мелодыямі памежжа”.
Партнёры ў Падароску і Ізабэліне: “Маёнтак Падароск” і ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.
**Жывая музыка з Беларусі і Польшчы!
19:00-22:00 Belarusian time