Ушанавалі памяць Героя

У Полацкім гарадскім Палацы культуры 23 лістапада ўшанавалі памяць Героя Савецкага Саюза З.М. Тусналобавай-Марчанка. Мерапрыемства падрыхтавана заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь народным тэатрам "Пілігрым", супрацоўнікамі Музея баявой славы НПГКМЗ, і калектывам УА "Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З.М.Туснолобавай-Марчанка". Прысутныя пазнаёміліся з выставай "Спасая других – сгораю…", з кнігай старэйшага навуковага супрацоўніка Музея баявой славы Сыревич І.В. "Золотая Звезда Зинаиды Туснолобовой". Акцёры тэатра "Пілігрым" прадставілі пастаноўку "Вся жизнь – подвиг", прысвечаную біяграфіі Зінаіды Міхайлаўны, пасля чаго прайшло пасвячэнне першакурснікаў полацкага медкаледжа ў навучэнцы.

876