Адкрываючы старонкі гісторыі…

12 верасня 2020 г. Музей баявой славы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка з экскурсіяй наведала група дзяцей і бацькоў ААТ "НЗМ" , г.Наваполацк. Група была арганізавана Полацкім бюро падарожжаў і экскурсій. У ходзе экскурсіі дзеці і іх бацькі пазнаёміліся са старонкамі ваеннай гісторыі г. Полацка: трагічным і гераічным перыядам Вялікай Айчыннай вайны, убачылі фрагменты артылерыйскіх пазіцый на “Батарэі” каля Кургана Бесмяротнасці часоў вайны 1812 года.
Музей баявой славы запрашае жыхароў Полацка, Наваполацка і Полацкага раёна, а таксама гасцей горада наведаць экспазіцыі, праслухаць цікавыя экскурсіі, дакрануцца да гісторыі г.Полацка часоў Вялікай Айчыннай вайны.

857