15 верасня 1862 года памёр Уладзіслаў Сыракомля (сапраўднае імя Людвік Францішак Уладзіслаў Аляксандравіч Кандратовіч) - беларускі і польскі паэт.
Паэта звязвае з Навагрудчынай вучоба ў дамініканскай школе; паэт жыў у Залуччы (Наваградскі павет) са сваёй маладой жонкай Паўлінай Мітрашэўскай, быў наведвальнікам Шчорсаўскай бібліятэкі Храптовічаў. Таксама імем паэта названа адна з вуліц Наваградка.