Найбольш цікавыя музейныя прадметы. Частка 2. Шведскія каменныя ядры

У экспазіцыі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея прадстаўлены каменныя ядры, якімі шведы дабівалі сцены колісь магутнага Наваградскага замка. І запэўніваем Вас, гэта далёка не самыя вялікія з іх.

Калі ў 1655 годзе казакі не змаглі канчаткова знішчыць замак, дык гэта ўдалося шведам у 1706 годзе падчас Паўночная вайны.

Справа ў тым, што калі такое ядро награвалі, дык яно ляцела і, разрываючыся на часткі, запальвала ўсё на сваім шляху. З гэтае прычыны, зараз на Замакавай гары засталіся толькі рэшткі Касцельнай вежы і Шчытоўкі.

Каб пабачыць шведскія ядры і руіны Наваградскага замка, а таксама пачуць легенду пра шведаў, ласкава запрашаем у наш музей!

991