Японская крыжаванка "Беларускі арнамент"

Здавалася б, што агульнага можа быць паміж традыцыйнай беларускай вышыўкай і японскімі крыжаванкамі? Вы думаеце, нічога? Памыляецеся!

Усе мы ведаем, што японскія крыжаванкі – гэта крыжаванкі, у якіх, у адрозненне ад звычайных, зашыфраваныя не словы, а малюнкі. Японскія крыжаванкі – гэта скарбніца схем, прыкладаў для вышыўкі.

Да Дня вышыванкі Музей ткацтва падрыхтаваў для вас японскую крыжаванку, у якой зашыфраваны адзін з элементаў арнамента ручніка 1930-1940 гг. з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

2028