Навагодняя праграма «Каляда ідзе»

Праграма для школьнікаў пачатковых і сярэдніх класаў.

Праводзіцца на тэрыторыі Івянецкага музея традыцыйнай культуры.

Група прыбывае да музея (г.п.Івянец, вул.Музейная,2), дзе іх сустракае “Шчодрая дзяўчына” (экскурсавод), якая частуе дзяцей цукеркамі і абяцае весела і пазнавальна правесці час перад Калядамі і Новым годам.

Адна падгрупа накіроўваецца ў музей, дзе знаёміцца з экспазіцыяй музея. Шчодрая расказвае пра Каляды, традыцыі святкавання, разам накрываюць святочны калядны стол.

У гэты час другая падгрупа трапляе да ткачыхі і ганчара, дзеці даведваюцца, чым займаліся нашы продкі перадкаляднымі вечарамі. Тут жа іх чакае сюрпрыз – батлеечны спектакль “Цар Ірад”.

P.S. у майстэрнях можна набыць сувеніры. Групы мяняюцца.

Далей усе пераязджаюць на тэрыторыю сядзібы, дзе іх сустракае Цыганка. Якія ж Каляды без варажбы! Разам паварожаць і пойдуць да каваля - чараўніка, які выкуе ім падкову на шчасце.

А ў Музеі местачковага побыту дзеці не толькі даведаюцца пра побыт нашых продкаў, але і пра тое, што рабіць, каб збыліся іх уласныя жаданні.

Пасля насычанай дзеямі праграмы гледачы гатовы падсілкавацца. Іх чакаюць калядныя бліны – ладачкі ды гарбата на травах.

Далей эстафету пераймаюць Дзед Мароз і Снягурка. Дзеці з новымі сіламі ўдзельнічаюць у гульнях, танцах і конкурсах!

Дадатковая інфармацыя па тэл.

8 01772 63541 8(029)5638493

711