Ліпа у дар Дому-музею Адама Міцкевіча

Дом-музей Адама Міцкевіча атрымаў у дар ад дзяржаўнага музея-запаведніка А.С.Пушкіна "Болдзіна" (Ніжагародская вобласць Расійскай Федэрацыі) дрэўца ліпы. Высадзілі яго супрацоўнікі нашага музея.
Яшчэ раней калегі з Болдзіна" перадалі дому-музею кнігі твораў А.С.Пушкіна. (Аб гэтым была публікацыя на сайце).
На фота, на заднім плане, відаць таксама дрэва ліпа каля альтанкі.

671