Працяг заняткаў народнага ўніверсітэта па праграме "Краязнаўства"

20 лістапада ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі працягнуліся заняткі народнага ўніверсітэта для пенсіянераў па праграме “Краязнаўства” (першы занятак 22.10.2019). Навучэнцаў універсітэта прывіталі дырэктар музея Чарнецкая Алена Анатольеўна і рэктар універсітэта Гайковіч Наталля Сяргееўна, якая дала кароткія звесткі аб фактах з гісторыі Маладзечанскага раёна, якія звязаны з лістападам. Пасля старшы навуковы супрацоўнік музея Палтавец Наталля Іванаўна правяла для навучэнцаў лекцыю па гісторыі Маладзечна ад старажытных часоў да пачатку XX стагоддзя, і правяла экскурсію па пастаяннай экспазіцыі музея і адказала на пытанні слухачоў.

639