Выстава "Вялікі Кастрычнік. Погляд з ХХI стагоддзя"

7 лістапада ў Палацы культуры Маладзечна на пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў прайшлі выбары членаў Савета Рэспублікі ад Мінскай вобласці. Для ўдзельнікаў пасяджэння Мінскі абласны краязнаўчы музей падрыхтаваў выставу "Вялікі Кастрычнік. Погляд з ХХI стагоддзя". На ёй былі прадстаўлены матэрыялы, звязаныя з усталяваннем савецкай улады, развіццём прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў рэгіёне. Былі закрануты і розныя ваенныя канфлікты, якія праходзілі на тэрыторыі краю ў ХХ стагоддзі. Расказаны гісторыі людзей, тых, хто аддаваў свае сілы і жыццё для ўстанаўлення мірнага неба над галавой нашчадкаў.

Побач былі ўсталяваныя фотозоны. На адной з іх можна было ўзяць у рукі плакат або транспарант з лозунгам і сфатаграфавацца на імправізаванай дэманстрацыі. Пасля чаго ўдзельнікі дэманстрацыі маглі перайсці ў іншую фотозону і адчуць сябе навасёламі ў кватэры з інтэр'ерам 60-х гг. ХХ ст.

590