Каляда ідзе

«Каляда-каляда, дзед на бабу пагляда, баба — на ікону, дайце самагону»

ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” уключаны ў праграму “Калядным шляхам”, якую прапануе турыстам фонд “Краіна замкаў”. Першая сустрэча адбылася 16 снежня 2018 г. На тэрыторыі сядзібна – паркавага комплексу гасцей чакаў смачны пачастунак і традыцыйная гульня “Ката пячы”. “Кот”, зроблены з цеста і з хвастом з кілбасы, выклікаў захапленне ў наведвальнікаў. Яны з ахвотай “скакалі “ на вілах да “ката”, каб адкусіць хвост.Той, хто быў спрытнейшы – выбіраў сабе пару, а хто не даскочыў – выконваў розныя вясёлыя заданні. Пасля гульні госці наведалі майстэрню “Кузня”, дзе даведаліся, “як куецца шчасце”. А на парозе “Музея местачковага побыту” пагадалі на наступны год. Завяршальным акордам было знаёмства з вырабамі івянецкіх майстроў – керамічны посуд, цацкі – свістулькі, традыцыйныя лялькі павезлі госці з сабой разам з выдатным настроем. За снежань 2018 г. – студзень 2019 г. праведзена 16 мерапрыемстваў, удзельнікамі якіх былі больш за 600 чалавек.