Этнаграфічная экспазіцыя "Хата беларуса-сакуна"

Трэцяя зала музея прысвечана мясцовай дыяспаре, якая пражывала ў наваколлях сучаснага Старадарожскага раёну і якую падрабязна апісаў у сваёй манаграфіі І. Сербаў у 1913 г. Гэта манаграфія і стала падставай для стварэння экспазіцыі. Сакунамі мясцовых жыхароў называлі ў выніку іх сваеасаблівай гаворкі, падчас якой яны вымаўлялі канчаткі -са: наеўСА, напіўСА і г.д.

На стэндах можна ўбачыць унікальныя фотаздымкі пачатку ХХ ст., якія адлюстроўваюць быт і культуру сакуноў.


Хата беларуса-сакуна выглядала даволі сціпла. У сенцах размяшчаліся прылады працы. Звычайна падлога была земляная, столі адсутнічалі, а страха была крыта гонтам.


У жыллёвым пакоі была гліняная падлога, а хата мела ўсяго тры шыбы. Гэта было выклікана іх павер'ем, што праз чацвёртую шыбу ў хату магла пранікнуць нячыстая сіла. Печ была прыўзнята над падлогай. У зімку пад ёй звычаўна ўтрымлівалі хатнюю птушку, альбо жывёлу.